31.07.2019

31 ліпеня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь М.Вірсісам.

У.П.Андрэйчанка падзякаваў М.Вірсіса за яго ўклад у актывізацыю кантактаў паміж дзвюма краінамі ў розных галінах, уключаючы міжпарламенцкія адносіны, культурныя і гуманітарныя сувязі.

Была выказана ўдзячнасць Паслу Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь за яго намаганні па развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў мэтах пашырэння інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што трэба і далей актыўна развіваць народную дыпламатыю паміж дзвюма краінамі.

Па словах М.Вірсіса, узаемаадносіны паміж дзвюма краінамі выйшлі на трывалы падмурак.

З абодвух бакоў быў адзначаны прадуктыўны дыялог на ўзроўні профільных парламенцкіх камісій, груп дружбы, які дазваляе ўмацоўваць узаемадзеянне і на міжнародных пляцоўках.

У сустрэчы прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць