Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
31 мая 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мисевец В.Р. прыняў удзел у штогадовым конкурсе УА «Дзяржаўны каледж хлебапячэння» «Містэр — 2017» ў якасці члена журы.

На суд гледачоў і журы былі вынесены тры выпрабаванні 11 удзельнікаў: хатняе заданне па выпечцы торта або пірага, самапрэзентацыя і творчы конкурс. Доўгачаканае для студэнтаў мерапрыемства апраўдала свае чаканні. Хлопцы выдатна падрыхтаваліся, праявілі свае здольнасці і кожны быў індывідуальны, прафесійны па-свойму, падарыўшы прысутным некалькі незабыўных гадзін свята і эмоцый. Дэпутат адзначыў важнасць і карыснасць падобных мерапрыемстваў, падзякаваў калектыў каледжа за працу з моладдзю, хлопцам за праяўленыя творчасць, крэатыўнасць і жаданне дарыць і атрымліваць задавальненне ад карыснага вольнага часу, а таксама поспехаў у вучобе, набыцці прафесіі, спорце і грамадскім жыцці.