Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
31 мая 2017 года пад старшынствам Т.П.Кананчук адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб кандыдатурах дэпутатаў — членаў Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы для фарміравання рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. Для ўключэння ў склад названай рабочай групы прапанаваны дэпутаты Кралевіч І.М. і Улаховіч М.Д. Адпаведная інфармацыя накіравана ў Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.
Былі разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.