Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.05.2017

31 мая 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы пад старшынствам І.Л.Невара адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб фізічнай культуры і спорце».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.В., Мілашэўскі В.С., Місько М.У., Астапюк А.І., Старавойтаў А.Г., Шчэпаў У.А., спецыялісты Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце пастаяннымі камісіямі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы і па заканадаўстве. Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням, якія тычацца ўводзімага законапраектам абмежавання на выкарыстанне юрыдычнымі асобамі, якія не з’яўляюцца суб’ектамі фізічнай культуры і спорту, у сваім найменні слоў «спорт», «фізічная культура» і вытворных ад іх слоў, а таксама найменняў відаў спорту, прызнаных у Рэспубліцы Беларусь.


Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць