31.05.2019

31 мая 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Валянціна Курсевіч прыняла ўдзел у пасяджэнні савета па дэмаграфічнай бяспецы Мінскай вобласці.

На парадку дня адным з найважнейшых стаяла пытанне аб дэмаграфічнай сітуацыі ў Мінскай вобласці па выніках 1-га квартала 2019 года. З дакладам па гэтым пытанні выступіў Гозман З.Б., першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама, які абазначыў асноўныя праблемы па гэтым пытанні.

Далей Цупа Н.А., намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама, далажыла аб працы псіхолагаў тэрытарыяльных цэнтраў абслугоўвання насельніцтва па аказанні псіхалагічнай дапамогі асобам пенсійнага ўзросту, інвалідам, грамадзянам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

Аб выкананні пратаколаў пасяджэнняў савета па дэмаграфічнай бяспецы Мінскай вобласці за 2018 год поведамiла намеснік начальніка аддзела лячэбна-прафілактычнай дапамогі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Высоцкая Л. Л.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць