Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.05.2019

31 мая 2019 года па ініцыятыве намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Курсевіч В.В. у Палаце прадстаўнікоў адбылася інфармацыйная сустрэча з дэпутатамі Мінскага раённага Савета дэпутатаў.

Мерапрыемства пачалося з наведвання Авальнай залы Дома Урада. Курсевіч В.В. азнаёміла гасцей са структурай і дзейнасцю беларускага парламента, працэдурай падрыхтоўкі праектаў законаў, асноўнымі напрамкамі дзейнасці пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў і адказала на шматлікія пытанні.

Затым дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў прынялі ўдзел у сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у ходзе якога члены Урада адказалі на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.

На заканчэнне сустрэчы госці наведалі прэс-цэнтр Палаты прадстаўнікоў і ў рамках прэзентацыі, што была падрыхтавана Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, азнаёміліся з гісторыяй Дома Урада.

Удзельнікі мерапрыемства, у сваю чаргу, выказалі падзяку за цёплы прыём і прадстаўленую магчымасць пабываць там, дзе вырашаюцца найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць