Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
31 мая 2019 года па ініцыятыве намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Старавойтава А.Г. Палату прадстаўнікоў наведалі дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў 28 склікання.

У рамках дадзенага мерапрыемства госці прынялі ўдзел у сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у ходзе якога члены Урада адказалі на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.
Пасля завяршэння пасяджэння А.Г.Старавойтаў расказаў дэпутатам Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў аб важнейшых напрамках дзейнасці і асноўных задачах, што стаяць перад дэпутацкім корпусам, адказаў на шматлікія пытанні.
Акрамя таго,
госці азнаёміліся з пастаянна дзеючай экспазіцыяй, прысвечанай дзейнасці Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.