Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.03.2020

31 сакавіка 2020 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

На пасяджэнні разгледжана пытанне аб ходзе падрыхтоўкі законапраектаў да разгляду на другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Так, намеснік старшыні камісіі Курсевіч В.В. праінфармавала прысутных аб рабоце, якая была праведзена па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках», пры гэтым адзначыўшы, што ён паспяхова прайшоў усе неабходныя экспертызы і ўзгадненні. Па выніках абмеркавання гэтага пытання прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць указаны законапраект у другім чытанні.

Дэпутат Міхалюк П.Р., адказны за падрыхтоўку праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі», расказаў аб неабходнасці распрацоўкі законапраекта і яго асноўных палажэннях. Парламентарый адзначыў, што праект Закона прайшоў усе прадугледжаныя Рэгламентам Палаты прадстаўнікоў працэдуры па яго падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні. Паколькі заўвагі юрыдыка-тэхнічнага характару, якія паступілі па законапраекту, улічаны, камісія прыняла рашэнне ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь» накіраваць праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхалагічнай дапамогі» Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь як канчаткова падрыхтаваны для разгляду Палатай прадстаўнікоў у першым і ў другім чытанні.

Акрамя таго, былі разгледжаны законапраекты, што паступілі з пастаянных камісій, і іншыя пытанні дзейнасці камісіі, па якіх прыняты адпаведныя рашэнні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць