Рус Бел Eng
31.03.2021

31 сакавіка 2021 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў.

Савет Палаты прадстаўнікоў разгледзеў праект парадку дня пятай сесіі і прыняў рашэнне ўнесці яго на зацвярджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

У цэлым пытанні парадку дня адлюстроўваюць асноўныя прыярытэты, пазначаныя ў выніковых дакументах VI Усебеларускага народнага сходу, — умацаванне суверэнітэту і нацыянальнай бяспекі, павышэнне ўстойлівасці эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай стабільнасці і развіццё чалавечага капіталу.


 

Прынята рашэнне ў адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адкрыць пятую сесію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склiкання 2 красавіка 2021 года.

Яшчэ адно рашэнне Савета Палаты прадстаўнікоў тычыцца правядзення ў красавіку 2021 года парламенцкіх слуханняў на тэму «Тэрытарыяльная цэласнасць і народнае адзінства Беларусі. Гісторыка-прававыя аспекты ўз’яднання заходнебеларускіх земляў у складзе БССР».


 

Члены Савета пагадзіліся з прапановай аб правядзенні выязнога пасяджэння Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах 8 красавіка 2021 года ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці на тэму «Узмацненне ролі мясцовых бюджэтаў у сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў».

Было вырашана таксама камандзіраваць з 18 па 21 красавіка 2021 года дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у г. Маскву для ўдзелу ў пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па сацыяльнай і маладзёжнай палітыцы, культуры і гуманітарных пытаннях.


 

Акрамя таго, члены Савета пагадзіліся з прапановай Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы аб удзеле 6 красавіка 2021 года дэпутатаў і работнікаў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу».


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by