31.01.2019

31 студзеня 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве і Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы адбыўся круглы стол на тэму «Укараненне дэпазітнай (залогавай) сістэмы збору спажывецкай тары (упакоўкі) у Рэспубліцы Беларусь».

У рабоце круглага стала прынялі ўдзел парламентарыі, намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі БеларусьСмірноў В.А., намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь  Матусевіч Д.Ф., галоўны ўрач дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Скурановіч А.Л., прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам», дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», Саюза юрыдычных асоб «Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва», іншых арганізацый.


Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Ю.І.Дарагакупец адзначыў, што мінімізацыя шкоднага ўздзеяння цвёрдых камунальных адходаў на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе шляхам павышэння эфектыўнасці і ўзроўню выкарыстання гэтых адыходаў з’яўляецца галоўнай задачай у сферы абароту з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.

Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця сістэмы абароту з адходамі і збору другасных матэрыяльных рэсурсаў з’яўляецца ўкараненне дэпазітнай (залогавай) сістэмы збору спажывецкай тары (упакоўкі), прадугледжанае Нацыянальнай стратэгіяй па абароце з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў Рэспубліцы Беларусь на перыяд да 2035 года. Сутнасць гэтай сістэмы ў тым, каб эканамічна матываваць спажыўца здаць выкарыстаную спажывецкую тару (бутэльку або банку) і вярнуць суму залогу, якую ён унёс пры пакупцы.

З дакладамі па тэме круглага стала выступілі Шагун А.В. — начальнік упраўлення па каардынацыі дзейнасці ў сферы абароту з другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі дзяржаўнай установы «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», які падрабязна выклаў перавагі ўкаранення такой сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь, і Галадаускас Сауліс — старшыня праўлення публічнага прадпрыемства «Адміністратар дэпазітнай сістэмы» Літоўскай Рэспублікі, прэзідэнт Гільдыі півавараў Літоўскай Рэспублікі, які расказаў аб вопыце двухгадовага прымянення сістэмы дэпазіту ў Літоўскай Рэспубліцы.


У ходзе мерапрыемства прадстаўнікі дзяржаўных органаў і рэальнага сектара эканомікі абмеркавалі актуальныя пытанні ўкаранення дэпазітнай (залогавай) сістэмы збору спажывецкай тары (упакоўкі) у Рэспубліцы Беларусь (фінансавання і тэрмінаў укаранення, пераліку тары, якая падлягае збору, арганізацыі пунктаў прыёму тары і размяшчэння тараматаў, праграмнага забеспячэння касавых апаратаў, размеркавання і парадку руху фінансавых сродкаў), адзначылі плюсы і мінусы сістэмы, магчымыя эканамічныя і арганізацыйныя бар’еры, якія не дазволяць максімальна хутка ўкараніць гэту сістэму, і неабходнасць актывізацыі працэсу распрацоўкі і ўзгаднення нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць працэс стварэння і функцыянавання такой сістэмы.


У адказ на выказаныя ў ходзе дыскусіі, якую вяла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П., сумненні асобных удзельнікаў круглага стала аб мэтазгоднасці арганізацыі такой сістэмы збору спажывецкай тары і яе эфектыўнасці. Яна адзначыла, што сусветны вопыт паказвае высокую эфектыўнасць такой сістэмы, асабліва ў частцы забеспячэння экалагічнай бяспекі дзяржавы, стварэння спрыяльных умоў для жыццядзейнасці грамадзян, навядзення парадку на тэрыторыі краіны, павышэння аб’ёмаў выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў, а таксама выказала меркаванне, што няма непераадольных перапон і бар’ераў, якія б не дазволілі ўкараніць такую сістэму ў Беларусі.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць