Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

31.01.2020

31 студзеня 2020 года Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах на базе дзяржаўнай установы «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій» правяла пасяджэнне круглага стала на тэму «Развіццё IT-індустрыі, перспектывы цыфравізацыі фінансавай сферы Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міцкевіч В.В., старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Рунец Т.А., дырэктар ДУ «Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій» Янчэўскі У.В., намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Калечыц Д.Л., намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Белкавец А.М., прадстаўнікі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, ААТ «Белзнешэканомбанк», рэзідэнты ПВТ, работнiкі Сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў й Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Вітаючы ўдзельнікаў пасяджэння, У.В. Янчэўскі асаблівую ўвагу надаў мэтам стварэння, відам дзейнасці і асноўным дасягненням Парку высокіх тэхналогій.

Адкрываючы пасяджэнне Міцкевіч В.В. і старшыня Пастаяннай камісіі Ніжэвіч Л.І. адзначылі, што прапанаванае да абмеркавання пытанне з’яўляецца актуальным для далейшага ўдасканалення ўкаранення і выкарыстання лічбавых тэхналогій.

У сваім выступе Калечыц Д.Л. пазначыў прыярытэтныя напрамкі лічбавай трансфармацыі банкаўскага фінансавага сектара. Было падкрэслена, што рэалізацыя інавацый на банкаўскім рынку дазволіць стымуляваць ўспрымальнасць нацыянальнай эканомікі да глабальных працэсаў цыфравізацыі і задзейнічаць нявыкарыстаны патэнцыял эканамічнага росту.

Белкавец А.М. адзначыў напрамкі ўдасканалення дзяржаўнай палітыкі ў галіне абароны правоў інвестараў ва ўмовах цыфравізацыі фінансавага рынку, рэалізацыя якіх дасць магчымасць стварыць у Рэспубліцы Беларусь спрыяльную для інвестараў сераду, стымулюючы інвестыцыі ў нацыянальную эканоміку.

Начальнік галоўнага ўпраўлення развіцця падатковых органаў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Шкут С.П. прадставіў даклад на тэму «Пытанні цыфравізацыі падатковых органаў Рэспублікі Беларусь».

Партнёр ТАА «Алейнікаў і Партнёры» Матвееў Д.І., дырэктар ТАА «Лайт Вел Организейшн» Кандраценка А.В. і выканаўчы дырэктар ТАА «ДФС» Шэдко Д.Г. прэзентавалі інфармацыйныя тэхналогіі і інавацыйныя прылады ў фінансавай сферы Рэспублікі Беларусь, а таксама закранулі аспекты функцыянавання рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій, якія ажыццяўляюць дзейнасць з выкарыстаннем токенаў.

У ходзе абмену меркаваннямі ўдзельнікі круглага стала абмеркавалі асноўныя заканадаўчыя, сацыяльна-эканамічныя, арганізацыйныя, суб’ектыўныя і іншыя бар’еры і рызыкі цыфравізацыі.

Падводзячы вынікі пасяджэння, Ніжэвіч Л.І. адзначыла, што праведзены абмеркаванне надзённых пытанняў у галіне інфармацыйных тэхналогій паспрыяе мэтанакіраванай рабоце дэпутацкага корпуса па комплексным прававым забеспячэнні стварэння лічбавай дзяржавы, забяспечыць яго гібкасць і своечасовасць прыняцця новых прававых нормаў.


Навіны па тэме бюджэце і фінансах
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by