Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.08.2017

31 жніўня 2017 года пад старшынствам Т.Р.Якубовіч адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях патэнтаў на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры».

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўству Місько М.У., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.



Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца падачы заяўкі на атрыманне патэнта, абскарджання рашэння патэнтнага органа па выніках экспертызы заяўкі на выдачу патэнта, а таксама ўнясення дапаўнення ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць