Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

31.08.2017

31 жніўня 2017 года ў г. Жодзіна Мінскай вобласці на базе адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» адбылося пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі пад кіраўніцтвам яе старшыні Рыбака А.А.

Мерапрыемства было прысвечана падыходам па фарміраванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прамысловай палітыцы», а таксама ўдасканальванню прававых умоў эканамічнага развіцця прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва і спецыялісты Беларускага аўтамабільнага завода.

У ходзе практычнай часткі пасяджэння дэпутаты змаглі ўбачыць лепшыя ўзоры тэхнікі, якая вырабляецца заводам, наведаць шэраг вытворчых аб’ектаў, азнаёміцца з музеем працоўнай славы завода.

Прадоўжыўшы работу на пленарнай частцы пасяджэння, члены камісіі абмеркавалі з прадстаўнікамі завода яго цяперашні эканамічны стан і сацыяльна-эканамічныя задачы, а таксама інвестыцыйную і інавацыйную работу, якая праводзіцца арганізацыяй, і перспектывы яе развіцця.

Вялікая ўвага была ўдзелена рабоце, якая праводзіцца прадпрыемствам па замацаванні на традыцыйных рынках збыту прадукцыі і выхадзе на новыя. Былі агучаны меры, якія магла б прыняць дзяржава для падтрымкі экспартна-арыентаваных вытворчасцей. Пры гэтым самымі эфектыўнымі былі названы меры фінансавай падтрымкі экспарту, здольныя істотна павысіць прывабнасць беларускай прадукцыі для зарубежных пакупнікоў.

Дэпутаты будуць улічваць пазіцыю прадстаўнікоў рэальнага сектара эканомікі пры ўдасканальванні прававой базы.

Пастаянная камісія па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі працягне сваё ўзаемадзеянне з найбуйнейшымі вытворчымі прадпрыемствамі краіны.

  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года
x
  •  выязное
пасяджэнне 31 жніўня 2017 года  выязное пасяджэнне 31 жніўня 2017 года

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць