Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.10.2018

4 кастрычніка 2018 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (другое чытанне).

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў культуры, інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў».


На пасяджэнні разглядаліся прапановы і заўвагі дэпутата Дарафеевай І.А., якія прадугледжваюць рэалізацыю ў асабістым парадку права вытворцы фанаграмы, што апублікавана ў камерцыйных мэтах, і права выканаўцы, выкананне якога запісана на такой фанаграме, на атрыманне ўзнагароджання за публічнае выкананне фанаграмы.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі механізм рэалізацыі гэтых правоў, пры гэтым прадстаўнікі Вярхоўнага Суда, міністэрства інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі ўказалі на яго спрэчныя аспекты.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць