Рус Бел En
04.04.2018

4 красавіка 2018 года пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы. 


Дэпутаты камісіі сумесна з прадстаўнікамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь абмеркавалі асноўныя палажэнні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях бяспекі генна-інжынернай дзейнасці».


Праект Закона распрацаваны з мэтай прывядзення Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб бяспецы генна-інжынернай дзейнасці» у адпаведнасць з нормамі міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававых актаў, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама з улікам практыкі яго прымянення. Праектам Закона, у прыватнасці, уносіцца шэраг змяненняў і дапаўненняў па пытаннях увозу ў Рэспубліку Беларусь, вывазу з Рэспублікі Беларусь і транзіту праз яе тэрыторыю генна-iнжынерных арганiзмаў, правядзення ацэнкі рызык магчымых шкодных уздзеянняў такіх арганізмаў на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе. Законапраектам ліквідуецца таксама прабел у частцы ўстанаўлення парадку абясшкоджвання непатогенных генна-iнжынерных арганiзмаў, удасканальваюцца нормы, якія датычацца патрабаванняў да інфармацыі пра бяспеку генна-інжынерных арганізмаў пры іх транспартаванні і захоўванні.

Дэпутаты абмеркавалі таксама законапраекты, якія знаходзяцца на разглядзе ў пастаянных камісіях Палаты прадстаўнікоў.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць