04.07.2019

4 ліпеня 2019 года кіраўнік парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. прыняў удзел у адкрыцці 28-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ і пасяджэнні Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ ў г. Люксембургу.

На пленарным пасяджэнні ў рамках урачыстага адкрыцця 28-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ з прывітальным словам да членаў Асамблеі звярнуўся Старшыня Палаты дэпутатаў Люксембурга Фернан Этжэн і Прэм’ер-міністр Люксембурга Ксаўе Беттэль.

У ходзе пасяджэння Пастаяннага камітэта кіраўнікі дэлегацый зацвердзілі склады агульных камітэтаў, бюджэт Асамблеі на 2019 — 2020 фінансавы год і прынялі рашэнне па ўключэнні дадатковых праектаў рэзалюцый ПА АБСЕ ў парадак дня 28-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ. Ініцыяваны беларускімі парламентарыямі праект рэзалюцыі «Стратэгічнае прагназаванне ў галінах навукі, тэхналогій і інавацый у інтарэсах устойлівага развіцця» быў падтрыманы членамі Пастаяннага камітэта ПА АБСЕ і ўключаны ў парадак дня сесіі. Таксама парламентарыі заслухалі даклады Старшыні ПА АБСЕ Георгія Цэрэтэлі і Генеральнага сакратара ПА АБСЕ Раберта Мантэлы, тэрмін паўнамоцтваў якога быў падоўжаны на новы тэрмін. Былі разгледжаны бягучыя міжнародныя палітычныя падзеі, пытанні дзейнасці Асамблеі і падрыхтоўкі маючых адбыцца пасяджэнняў у 2019 — 2020 гадах у Марока і Канадзе.


У гэты ж дзень кіраўнік беларускай дэлегацыі Пірштук Б.К. прыняў удзел у 6-й сустрэчы Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ і пасяджэнні кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый дзяржаў — членаў АДКБ у Парламенцкай асамблеі АБСЕ, прысвечаным абмеркаванню пытанняў прасоўвання сумесных ініцыятыў па ключавых пытаннях парадку дня сесіі.

У рамках сустрэчы Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ была падтрымана заяўка аб уступленні ў Групу дэлегацыі Узбекістана. Членам Групы быў прадстаўлены праект праграмы швейцарскай міжнароднай канферэнцыі, якая адбудзецца 5 — 7 верасня 2019 года ў Андэрмаце. Старшынёй Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ быў пераабраны азербайджанскі парламентарый Азай Гуліеў. Намеснікамі старшыні Групы сталі член дэлегацыі Швейцарыі Філіпа Ламбардзі і кіраўнік сербскай дэлегацыі Стэфана Міладзінавіч.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць