Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

04.11.2021

4 лістапада 2021 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ Мамайка І.А. і Карась Д.М. працягнулі работу ў 19-м восеньскім анлайн-пасяджэнні ПА АБСЕ, прыняўшы ўдзел у Міжземнаморскім форуме і Парламенцкай канферэнцыі на тэму «Бягучыя выклікі ў галіне бяспекі: сітуацыя ў Афганістане».

У рамках Міжземнаморскага форуму Парламенцкай асамблеі АБСЕ былі заслуханы выступленні намесніка Старшыні ПА АБСЕ, Спецыяльнага прадстаўніка ПА АБСЕ па пытаннях Міжземнамор’я Паскаля Алізара (Францыя), кіраўнікоў парламенцкіх дэлегацый міжземнаморскіх партнёраў АБСЕ па супрацоўніцтве (Алжыра і Марока), а таксама Старшыні міжземнаморскай групы партнёраў АБСЕ па супрацоўніцтве, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Польшча пры АБСЕ Пасла Адама Халачынскага.

У ходзе мінулых дэбатаў парламентарыі выказалі заклапочанасць з нагоды пытанняў змены клімату ў рэгіёне Міжземнамор’я, наступстваў пандэміі, міграцыі і ўхілення ад выплаты падаткаў.


На Парламенцкай канферэнцыі ПА АБСЕ перад членамі Асамблеі выступілі Старшыня ПА АБСЕ Маргарэта Седэрфельт (Швецыя), старшыня Агульнага камітэта па палітычных пытаннях і бяспецы Рычард Хадсан (ЗША), старшыня Агульнага камітэта па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі Перэ Хоан Понс (Іспанія), старшыня Агульнага камітэта па дэмакратыі, правах чалавека і гуманітарных пытаннях Серэн Маборн (Францыя), дырэктар Цэнтра АБСЕ па прадухіленні канфліктаў Пасол Туула Юр’ёля.


Парламентарыі дзяржаў — удзельнікаў АБСЕ выказалі занепакоенасць пагаршэннем становішча ў Афганістане і яго наступствамі для рэгіёну АБСЕ пасля захопу ўлады талібамі, а таксама магчымым вяртаннем міжнароднай тэрарыстычнай пагрозы з Афганістана, ўзмацняючымся гуманітарным і эканамічным крызісам, складанай сітуацыяй з правамі чалавека. Было адзначана, што гэта падкрэслівае неабходнасць падваення намаганняў па ўмацаванні вяршэнства закона ва ўсім рэгіёне АБСЕ.


Выступаючы на Парламенцкай канферэнцыі, член беларускай дэлегацыі ў ПА АБСЕ Карась Д.М. звярнуў увагу членаў Асамблеі на праблему ўзрастаючых патокаў нелегальнай міграцыі ў ЕС. Было выказана меркаванне аб тым, што прычынай гэтага крызісу з’яўляецца разбурэнне нацыянальных культур, светабудовы і светапарадку ў Лівіі, Сірыі, Іраку, Афганістане, якія былі рэалізаваны краінамі калектыўнага Захаду.

Было заяўлена, што сёння Беларусь адчувае каласальны ціск, паколькі міжнародныя злачынныя групоўкі пачалі выкарыстоўваць новы маршрут пранікнення ў ЕС праз Беларусь. Усё гэта адбылося выключна таму, што ЕС у аднабаковым парадку паламаў сістэму ўзаемадзеяння па абароне ад нелегальнай міграцыі. Разам з тым краіны ЕС не хочуць прызнаваць свае памылкі і спрабуюць перакласці адказнасць за тое, што адбываецца, на Беларусь.


Было адзначана, што ўлады Польшчы і Літвы звяртаюцца да самых нялюдскіх метадаў вырашэння міграцыйнай праблемы. Прымаюцца законы, якія супярэчаць дэмакратычным прынцыпам, выкарыстоўваецца “негуманная” практыка, калі мігрантаў збіваюць і сілай выштурхваюць на тэрыторыю Беларусі, маюцца выпадкі гібелі людзей.

Было падкрэслена, што дзеянні ўладаў Літвы і Польшчы асуджаюць адпаведныя органы ЕС, а таксама такія міжнародныя інстытуты як Міжнародная арганізацыя па міграцыі і Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.

Беларускі дэпутат адрасаваў калегам-парламентарыям просьбу аб звароце да сваіх выканаўчых уладаў для таго, каб спыніць адбываючаеся парушэнне законнасці. Заклікаў да сумеснага пошуку варыянтаў вырашэння склаўшайся сітуацыі і абароны правоў бежанцаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by