Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
4 лютага 2020 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Савіных А.У. з парламенцкай дэлегацыяй Федэратыўнай Рэспублікі Германія на чале з кіраўніком германска-беларускай парламенцкай групы Бундэстага Федэратыўнай Рэспублікі Германія Маркам Хауптманам.

У ходзе сустрэчы А.У.Савіных адзначыў станоўчую дынаміку развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Германіі. Ён выказаўся за далейшае паглыбленне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння ў мэтах нарошчвання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, развіцця перспектыўных інвестыцыйных праектаў і пашырэння кааперацыйных сувязей дзвюх краін.
Са свайго боку, М.Хауптман падзякаваў за цёплы прыём і выказаў зацікаўленасць у развіцці больш цеснага супрацоўніцтва з Беларуссю і паглыбленні дыялогу па розных пытаннях, што прадстаўляюць узаемны інтарэс.
У сустрэчы прынялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І., Гайдукевіч А.С., Дзік С.К., Назаранка В.А., Сыранкоў С.А.