Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.02.2020

4 лютага 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Любецкая С.А., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце, якія датычацца дапаўнення пераліку падстаў для вяртання выканаўчага дакумента спагнанніку, спынення выканаўчага вядзення ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці, а таксама парадку абскарджання дзеянняў судовага выканаўцы, і іншыя.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне прадоўжыць работу па падрыхтоўцы законапраекта да разгляду ў першым чытанні.


Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць