Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.03.2020

4 сакавіка 2020 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Каранік У.С., старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Лісковіч В.А, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, спецыялісты Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Дэпутаты заслухалі інфармацыю У.С.Караніка аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя», падрыхтаваным да разгляду ў першым чытанні. У прыватнасці, дакладчык спыніўся на неабходнасці распрацоўкі законапраекта, характарыстыцы яго асобных палажэнняў, пры гэтым асаблівую ўвагу надаўшы прававым нормам, якія рэгламентуюць парадак медыцынскай акрэдытацыі дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, ацэнкі якасці медыцынскай дапамогі і медыцынскіх экспертыз, забеспячэння лекавымі сродкамі, медыцынскімі вырабамі пры аказанні медыцынскай дапамогі ва ўмовах аддзялення дзённага знаходжання, інфармацыйнага забеспячэння ў галіне аховы здароўя.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Курсевіч В.В., адказная за падрыхтоўку законапраекта, праінфармавала прысутных аб рабоце над гэтым дакументам, заўвагах і прапановах, якія паступілі ў камісію, адзначыўшы, што яны не носяць канцэптуальнага характару і не перашкаджаюць яго разгляду ў аўтарскай рэдакцыі.

Па выніках абмеркавання члены камісіі прынялі рашэнне ўнесці на разгляд Савета Палаты прадстаўнікоў пытанне аб уключэнні названага законапраекта ў праект парадку дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, а таксама рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго ў першым чытанні.

Акрамя таго, на пасяджэнні дэпутаты разгледзелі законапраекты, якія паступілі з другіх пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў, а таксама іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць