Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.12.2018

4 снежня 2018 года дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Місеўцом В.Р. і Папко В.М. сумесна з аддзелам па міжнародных справах арганізавана правядзенне прэзентацыі праекта «Карта госця» як сацыяльная тэхналогія развіцця міжрэгіянальнага і ўязнога турызму ў Рэспубліцы Беларусь».

Дадзеная праца праходзіць у рамках выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 2018 года №547 па рэспубліканскай праграме мерапрыемстваў па правядзенні ў Рэспубліцы Беларусь 2018-2020 гадоў Пад знакам Года малой радзімы. Прэзентацыю прадставілі дырэктар УП «Мінгардаведка» Васільеў Барыс Анатольевіч і начальнік цэнтра «Карта госця» Шыфрын Аляксандр Яўгенавіч.


У абмеркаванні канцэпцыі і прасоўванні гэтага праекта прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у складзе больш за 40 чалавек. Дыскусія дазволіла падняць пытанні прысутнасці Карты Госця не толькі ў сталічных гасцініцах, музеях, спартыўных комплексах, але і аграэкасядзібах, медыцынскіх і спартыўных аб'ектах усёй рэспублікі, а таксама ўдзел у дадзеным праекце краін-суседзяў і дальняга замежжа (Расіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Германіі, Чэхіі, Венгрыі, Іспаніi). Гучалі пытанні па неабходнасці ўкладання фінансавых сродкаў, прыцягнення інвестыцый у праект, які мае сацыяльную накіраванасць. Падчас актыўнай дыскусіі было адзначана, што праект мае важныя перспектывы павышэння прывабнасці Беларусі на сусветнай арэне ў турыстычнай індустрыі.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць