Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.12.2018

4 снежня 2018 года пад старшынствам Наумовіча А.М. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

На пасяджэнні дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму».

Начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Карпянкоў М.М. праінфармаваў членаў Камісіі аб мэтах і задачах распрацоўкі законапраекта, адказаў на пытанні, якія тычацца практычнай дзейнасці па супрацьдзеянні названым з’явам.

Намеснік старшыні Камісіі Саўко В.І. расказаў аб праведзенай рабоце па падрыхтоўцы праекта Закона да разгляду на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць дадзены законапраект у першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць