Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


04.01.2019

4 студзеня 2019 года у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» Адаменка Я.Б. наведаў Калядную ёлку ў прытулку.

Навагоднія святы — час цудаў і выканання жаданняў. Менавіта таму Новы год і  Нараджэнне  Хрыстова — самыя любімыя святы. Асабліва ў дзяцей, якія ў адрозненне ад дарослых чакаюць Дзеда Мароза і Снягуркі і вераць у цуд навагодняй елкі. Ну, а ў магчымасцях дарослых зрабіць так, каб гэтыя надзеі і спадзяванні апраўдаліся. Бо няма большага задавальнення, чым бачыць захапленне на шчаслівых тварах дзяцей і радасны блеск у іх вачах. Гэта як раз тыя станоўчыя эмоцыі, якія не праходзяць дарма, а застаюцца на ўсё жыццё, і нават праз гады ўспамінаюцца з удзячнасцю і цеплынёй.

У госці на навагоднюю ёлку да выхаванцаў Сацыяльна-педагагічнага цэнтра і Дома сямейнага тыпу ў Калядную куццю прыйшлі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Буніслававіч Адаменка і старшыня райсавета дэпутатаў Віктар Іванавіч Замосцік.

Разам з галоўнымі казачнымі персанажамі Дзедам Марозам і Снягуркай ў госці да дзяцей  прыйшлі яшчэ і героі сучасных мультфільмаў Губка Боб і Монстар Майкл, з якімі дзеці чыталі вершы, разгадвалі загадкі і шарады, гулялі ў гульні.

А кульмінацыйным момантам стала ўручэнне падарункаў. Прычым, кожнаму з дзяцей дастаўся той падарунак, пра які ён напісаў у лісце Дзеду Марозу.


Віншуючы рабят з наступіўшым новым годам і Калядамі, Яўген Буніслававіч пажадаў ім здзяйснення самых запаветных жаданняў. «Час ляціць хутка, і хутка вы станеце дарослымі, — сказаў дэпутат. —І я жадаю вам, каб з гадамі вы не перасталі верыць, спадзявацца і любіць, як мага даўжэй захоўвалі памяць пра гэта каляднае свята. Яно стане асновай вашай ўпэўненасці ў сваіх сілах і здольнасцях, вашай паспяховасці, вашай здольнасці стварыць цуд для сваіх дзяцей. І каб ведалі, што ёсць і будуць у жыцці людзі, якія заўсёды працягнуць вам руку дапамогі ў цяжкую хвіліну і парадуюцца  вашым поспехам ».



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць