Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

04.08.2020

4 жніўня 2020 года трэцяя пазачарговая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання завяршыла сваю работу.

Выступленне Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. на закрыцці трэцяй пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.



Паважаныя дэпутаты!

Усе мы знаходзімся пад уражаннем ад выступлення Кіраўніка дзяржавы з Пасланнем Беларускаму народу і Парламенту.

Адбылася сапраўды адкрытая і шчырая размова, падчас якой мы атрымалі адказы на самыя адчувальныя пытанні, якія хвалююць сёньня беларускае грамадзтва.

Гэта забеспячэнне незалежнасці і суверэнітэту краіны, канстытуцыйнае будаўніцтва, захаванне сацыяльна арыентаванай мадэлі беларускай дзяржаўнасці і стратэгія яе паслядоўнага развіцця ў няпростых знешніх умовах.

Залогам паспяховага пераадолення цяжкасцей, абумоўленых абвастрэннем глабальных геапалітычных супярэчнасцей і ўзмацнненнем сусветнага крызіса, з'яўляецца яднанне і згуртаванне народа.

Ніхто, акрамя саміх беларусаў, не забяспечыць незалежнасць краіны, мір, стабільнасць і грамадскі дабрабыт. Упэўнены, што абсалютная большасць нашых грамадзян цалкам падзяляе гэты галоўны пасыл Прэзідэнта і разумее, што на ўсіх нас сёння ляжыць каласальная адказнасць за лёс краіны.

Пасланне з'яўляецца праграмным дакументам, які задае асноўныя вектары дзейнасці для ўсіх дзяржаўных органаў. Яно закладвае падмурак фарміравання планаў на будучую пяцігодку, дае яснае, дакладнае разуменне, у якім кірунку будзе развівацца Беларусь.

Гэта тое, што сёння вельмі важна ведаць людзям, каб зрабіць усвядомлены выбар.

Выбарчая кампанія выходзіць на фінішную прамую —сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне. І нам неабходна максімальна эфектыўна выкарыстоўваць работу ў акругах для зносін з людзьмі, працоўнымі калектывамі, грамадскімі арганізацыямі.

Наша задача, паважаныя калегі,— аб'ектыўна, без эмоцый данесці стваральны сэнс кожнага тэзіса Паслання да выбаршчыкаў.

Будзе няпроста. Мы бачым, як нагнятаецца сітуацыя, якія намаганні і немалыя фінансавыя сродкі ўкладваюцца ў тое, каб разгайдаць краіну, збіць з панталыку нашу моладзь адарванымі ад рэальнасці безадказнымі лозунгамі.

Пры гэтым якой-небудзь выразнай праграмы, здольнай палепшыць жыццё людзей, апаненты ўлады не прапануюць. І наша з вамі роля —растлумачыць выбаршчыкам, што за гэтым стаіць, якія катастрафічныя наступствы цягне за сабой бяздумны эмацыйны парыў, адмова ад усяго пазітыўнага, што было дасягнута за гады незалежнасці Беларусі.

Яшчэ адна наша задача — работа з міжнароднымі назіральнікамі, нашымі калегамі-парламентарыямі.

Міжнародная супольнасць пільна сочыць за ходам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Тут наш голас павінен быць таксама выразна чутны. Мы павінны максімальна садзейнічаць таму, каб свет пабачыў аб'ектыўную карціну таго, што адбываецца.

У Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб выбары сталі рэальным дэмакратычным волевыяўленнем народа. І мы самастойна вызначым шлях свайго развіцця без умяшання звонку.

Паважаныя калегі!

Парламентарыі заўсёды былі сілай, кансалідуючай грамадства ў адказныя моманты развіцця краіны. Перакананы, што і сёння мы зможам выканаць гэтую няпростую, але вельмі важную місію ў імя краіны і дабра кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by