Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


06.07.2018

5 - 6 ліпеня 2018 года прыняў удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы будаўніцтва і развіцця Саюзнай дзяржавы», якая праходзіла ў г. Масква ў Расійскім эканамічным універсітэце ім. Г. В. Пляханава. У рамках работы першай секцыі канферэнцыі «Фарміраванне адзінай прававой прасторы – прыярытэтны напрамак далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы» выступіў з дакладам на тэму: «Праблемы забеспячэння роўных умоў суб'ектам гаспадарання ў сферы сельскагаспадарчага машынабудавання». У сваім выступе звярнуў увагу прысутных экспертаў на праблемы выхаду на расійскі рынак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў галіны пры наяўнасці дзяржаўнай фінансавай падтрымкі айчыннага вытворцы з боку урада Расійскай Федэрацыі.


Праца ўдзельнікаў канферэнцыі была накіравана на выпрацоўку прапаноў па фарміраванні адзінай прававой прасторы Саюзнай дзяржавы ў цэлым і, у прыватнасці, па нарматыўна-прававому рэгуляванню працэсаў ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў галіне эканомікі і аграрнай палітыкі, а таксама па фарміраванні агульнай інфармацыйнай прасторы.
Спіс дэпутатаў: Шылаў Віталій Пятровіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць