05.06.2018

5 чэрвеня 2018 г. пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы з парадкам дня «Заканадаўчае забеспячэнне атрымання вышэйшай адукацыі ў святле падрыхтоўкі новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі».

У пасяджэнні камісіі акрамя дэпутатаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы прынялі ўдзел дэпутаты Бобрыкаў С.В., Барадзеня В.А., Вабішчэвіч П.А., Макарына-Кібак Л.Э., Старавойтава Г.В., Шчэпаў У.А., а таксама аспірант кафедры канстытуцыйнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дробыш А.В

У сваім ўступным слове старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы І.А.Марзалюк адзначыў, што правядзенне пасяджэння актуальна ў сувязі з тым, што ўжо ў хуткім часе ў Палату прадстаўнікоў для разгляду паступіць праект новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, і ў сувязі з гэтым абмеркаванне пытанняў заканадаўчага забеспячэння атрымання вышэйшай адукацыі з’яўляецца важным і своечасовым.

У адпаведнасці з праграмай пасяджэння слова для выступлення па тэме «Канстытуцыйныя гарантыі права грамадзян на вышэйшую адукацыю ў Рэспубліцы Беларусь» было прадастаўлена аспіранту кафедры канстытуцыйнага права Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дробыш А.В., якая пазнаёміла дэпутатаў з вынікамі сваіх даследаванняў заканадаўства аб вышэйшай адукацыі, унесла шэраг прапаноў па яго карэкціроўцы.

У ходзе праведзенага абмену думкамі ўдзельнікі пасяджэння задалі ўдакладняльныя пытанні Дробыш А.В., а таксама ўнеслі шэраг сваіх прапаноў, якія павінны быць разгледжаны ў ходзе ўдасканалення заканадаўчай базы для сістэмы адукацыі.

Прынята рашэнне ўважліва прааналізаваць паступіўшыя ў ходзе правядзення пасяджэння прапановы з мэтай іх абагульнення і магчымага ўліку пры рабоце над праектам новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць