05.06.2018

5 чэрвеня 2018 года адбылася паездка старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары Наумовіча А.М. і старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве, члена дадзенай рабочай групы Гуйвік Н.В. у г. Віцебск для ўдзелу ў мерапрыемствах па гэтай тэматыцы.

У паездцы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Старынская Т.А., Цацоха А.У., Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь Ф.Гіб, намеснік главы Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь П.Таніні, выканаўчы дырэктар няўрадавай арганізацыі «Праект па пытаннях смяротнай кары» (Вялікабрытанія) П.Джабар, генеральны сакратар няўрадавай арганізацыі «Міжнародная камісія супраць смяротнай кары» (Іспанія) А.Кавалье, прадстаўнік няўрадавай арганізацыі «Суполка святога Эгідзія» (Італія) А.Салаконэ.

У ходзе паездкі прайшлі сустрэчы, прысвечаныя абмеркаванню праблематыкі смяротнай кары, з кіраўніцтвам Віцебскага гарадскога выканаўчага камітата, дэпутатамі гарадского Савета дэпутатаў, прадстаўнікамі пракуратуры, адвакатуры, грамадзянскай супольнасці, а таксама адбылося выступленне перад студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць