05.06.2018

5 чэрвеня 2018 года пад старшынствам А.П.Каляснёвай адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях бяспекі генна-інжынернай дзейнасці».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Членамі рабочай групы былі разгледжаны пытанні, якія тычацца патрабаванняў бяспекі пры ўвозе ў Рэспубліку Беларусь, вывазе з Рэспублікі Беларусь і транзіце праз яе тэрыторыю генна-інжынерных арганізмаў, ажыццяўлення работ з умоўна патагеннымі і патагеннымі мікраарганізмамі, абясшкоджвання генна-інжынерных арганізмаў.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць