05.06.2018

5 чэрвеня 2018 года ў Івацэвіцкім і Бярозаўскім раёнах Брэсцкай вобласці адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, старшыні Івацэвіцкага і Бярозаўскага раённых выканаўчых камітэтаў, раённых Саветаў дэпутатаў, Быценскага і Стайкаўскага сельскіх Саветаў дэпутатаў, іншыя зацікаўленыя.

У Івацэвіцкім раёне ўдзельнікі пасяджэння змаглі азнаёміцца з праводзімай работай у Быценскім і Стайкаўскім сельскіх саветах па падтрымцы і развіцці мясцовых ініцыятыў грамадзян. Удзельнікі пасяджэння былі таксама праінфармаваны аб сумеснай дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання па аднаўленні гістарычных месцаў на базе экскурсійных маршрутаў (палац Пуслоўскіх, музей-сядзіба Тадэуша Касцюшкі). У ходзе мерапрыемства былі наведаны юнацкая спартыўная школа ў г. Івацэвічы, а таксама гандлёвы цэнтр па вул.М.Танка ў мэтах вывучэння пытанняў па стварэнні ўмоў для развіцця прыватнай ініцыятывы і прадпрымальніцтва.

У Бярозаўскім раёне прадметам абмеркавання сталі пытанні, якія датычацца прыцягнення жыхароў Стрыгінскага сельсавета да вырашэння пытанняў добраўпарадкавання населеных пунктаў. Акрамя гэтага, удзельнікі мерапрыемства наведалі Дзяржаўную прыродаахоўную ўстанову «Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі».

Падводзячы вынікі пасяджэння, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрык Л.А. адзначыў, што неабходна падтрымка канструктыўных лакальных ініцыятыў грамадзян, асабліва па вырашэнні задач, якія не патрабуюць сур’ёзнай падтрымкі дзяржавы або прыцягнення значных адміністрацыйных рэсурсаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць