05.06.2018

5 чэрвеня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкага В.І. з дэлегацыяй Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі на чале са старшынёй Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Францішкам Бубланам.

У ходзе сустрэчы асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню бягучай геапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе і ролі Беларусі ў забеспячэнні стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне ў кантэксце ўкраінскага крызісу.

Было канстатавана, што беларуска-чэшскія адносіны традыцыйна носяць дружалюбны і прагматычны характар.

Бакі выказаліся за пашырэнне парламенцкіх кантактаў і нарошчванне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Чэшская дэлегацыя пацвердзіла зацікаўленасць у пашырэнні двухбаковага палітычнага дыялогу, развіцці міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічных і культурных сувязеў.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Корж І.А., Папко В.М., Шаўцоў Д.Я., Мілаванаў М.В., Старавойтава Г.В., Хішчанка А.П., а таксама член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Чайчыц В.І.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць