05.06.2019

5 чэрвеня 2019 года дэпутат Палаты па Заслаўскай выбарчай акрузе Валянціна Курсевіч правяла прыём па асабістых пытаннях у Заслаўскім гарвыканкаме.

Заслаўе — найважнейшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Мiнскага раёна. Тут заўсёды прыёмы грамадзян праходзяць актыўна, востра і зацікаўлена, падымаюцца пытанні і праблемы забеспячэння камфортных умоў пражывання жыхароў г.Заслаўя.

І гэтым разам на прыём да дэпутата прыбыло 12 чалавек. Жыхары КIЗа «Зялёны куток» Кажарскiй Валерый Міхайлавіч і Варчанка Рыгор Васільевіч ад імя ўсіх жыхароў калектыву індывідуальных забудоўшчыкаў (65 дамоў) паскардзіліся свайму дэпутату на працу палігона па перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў, які размешчаны недалёка ад іх пасёлка ў в.Кiршы.

Прадпрыемства «Экаспецтранс», у чыім кіраванні знаходзіцца гэты аб'ект, не забяспечвае належным чынам працу палігона. Ідуць смуродныя пахі, тут пастаянна жывуць каты і сабакі, водзяцца пацукі.

Прадстаўнікі пасёлка вельмі востра паставілі пытанне: закрыць палігон або вынесці яго на іншую пляцоўку. Валянціна Вацлаваўна ўважліва выслухала грамадзян і падтрымала іх просьбу. Зараз дэпутату будзе прадстаяць няпростая і нялёгкая праца: сумесна з прадпрыемствам «Экаспецтранс» і мясцовымі органамі ўлады вырашыць гэтую праблему.

Жыхар г. Заслаўя, інвалід 2 гр. Валерый Георгіевіч Турлаеў, якi пражыве адзiн, прыйшоў да дэпутата з просьбай аб дапамозе ў паляпшэнні яго жыллёвых умоў. Турлаев В.Г. пражывае ў бараку, без якіх -небудзь выгод, дзяцей і сваякоў у яго няма. Дэпутат Курсевіч В. В., разумеючы складанасць сітуацыі і яе вырашэнне, усё ж узялася прапрацаваць разнастайныя варыянты дапамогі гэтаму чалавеку.

Вельмі эмацыйна выкладалі сваю просьбу добраўпарадкавання вул.Гагарына ў г. Заслаўі грамадзяне Ваганава М. Ф. і Бучэнка С. А. Пытанне атрымалася вельмі складаным, і каб асабіста ўбачыць стан дарогі, а таксама вуліцы ў цэлым, Валянціна Вацлавовна па завяршэнні прыёму выехала на месца, каб убачыць усё, пра што казалі людзі, якія прыйшлі на прыём.

Гэтыя і іншыя пытанні будуць старанна прапрацаваны з мясцовымі органамі ўлады, узяты на кантроль, і па выніках разгляду ўсе заяўнікі будуць інфармаваны.

У прыёме грамадзян прымала удзел старшыня Заслаўскага гарвыканкама С.П.Карташова.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць