05.06.2019

5 чэрвеня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна правяла сустрэчу з працоўным калектывам установы аховы здароўя філіял №2 «Заслаўская гарадская бальніца».

Дэпутат рассказала аб рабоце Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы, намеснікам старшыні якой яна з'яўляецца, і пра тыя законапраекты, якія знаходзяцца на разглядзе камісіі. Далей Валянціна Вацлаваўна спынілася на пытанні ўдасканалення заканадаўства ў сферы аховы здароўя.

Сёння заканадаўства аб ахове здароўя налічвае каля 1700 нарматыўных прававых актаў розных відаў, сярод іх 31 закон, 10 з якіх з'яўляюцца асноватворнымі ў гэтай галіне, больш за 30 дэкрэтаў і ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каля 200 пастаноў Урада, звыш 700 пастаноў і загадаў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каля 100 нарматыўных прававых актаў іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, каля 600 рашэнняў органаў мясцовага кіравання і самакіравання.

Разам з тым, заканадаўчая база пастаянна ўдасканальваецца. І сёння створана міжведамасная рабочая група, якая працуе над унясеннем дапаўненняў і змяненняў у законапраект «Аб ахове здароўя».

Супрацоўнікаў бальніцы хвалявала таксама пытанне далейшага павышэння заработнай платы работнікаў аховы здароўя.

Дэпутат рассказала пра тое, што 1 мая 2019 года, ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 красавіка 2019г. №214 «Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду», павышаецца памер тарыфнай стаўкі першага разраду з 35,5 руб. да 36,4 руб. Дадзеная мера дазволіць павялічыць сярэдні памер налічанай заработнай платы ўрачам і сярэдняму медыцынскаму медперсаналу.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2019 №27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый», з 2020 года для работнікаў бюджэтных арганізацый аховы здароўя разам з іншымі бюджэтнымі галінамі ўводзіцца новая сістэма аплаты працы.

У заключэнне дэпутат цепла павіншавала ўсiх супрацоўнікаў бальніцы з надыходзячым Днём медыцынскага работніка, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у працы.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць