Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.06.2019

5 чэрвеня 2019 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. прыняў удзел у чацвёртай сустрэчы спікераў парламентаў краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У рамках панэлі, прысвечанай сучасным выклікам і пагрозам для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, Б.К.Пірштук выступіў з кароткім дакладам, у якім прыцягнуў увагу да ініцыятывы Кіраўніка беларускай дзяржавы аб запуску шырокага міжнароднага дыялогу, накіраванага на пераадоленне супярэчнасцяў на агульнай прасторы ў Еўра-Атлантике і Еўразіі. Заклікаў да ўзмацнення парламенцкай дыпламатыі ў гэтым кірунку. Пазначыў гатоўнасць Беларусі як донара рэгіянальнай бяспекі аказаць садзейнічанне правядзенню неабходных перагавораў, накіраваных на зніжэнне напружанасці ў Еўропе.


У ходзе мерапрыемства прайшлі сустрэчы Б.К.Пірштука з Віцэ-маршалам Сейма Рэспублiкi Польшча Р.Цярлецкім і Віцэ-маршалам Сената Рэспублiкi Польшча М.Коцам. Бакі абмеркавалі актуальнае становішча і перспектывы пашырэння беларуска-польскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, актывізацыі беларуска-польскага дыялогу і абмену візітамі.


Адбыліся таксама кароткія двухбаковыя сустрэчы намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый Балгарыі, Казахстана, Сербіі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць