Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

05.10.2022

5 кастрычніка 2022 года пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

На пасяджэнні разглядалася пытанне «Аб ходзе падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі» да разгляду ў першым чытанні».

У пасяджэнні акрамя дэпутатаў Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях А.А.Семянчук і работнікі юрыдычнага аддзела Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства адукацыі А.У.Мякіннік праінфармавала ўдзельнікаў пасяджэння аб асноўнай канцэптуальнай накіраванасці законапраекта, распавяла аб ходзе яго распрацоўкі і ўзгаднення з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Акрамя таго, у выступленніА.У.Мякіннік прагучаў падрабязны аналіз паступіўшыхна адрас Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы прапаноў па законапраекце дэпутата А.А.Семянчука.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы І.М.Рынейская, адказная за падрыхтоўку праекта Закона да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў, праінфармавала прысутных аб праведзенай працы ў рамках падрыхтоўкі дакумента да разгляду ў першым чытанні. Таксама яна адзначыла, што прапановы А.А.Семянчука пасля пэўнай дапрацоўкі могуць быць рэалізаваны на заканадаўчым узроўні, аднак у рамках іншага законапраекта.

З улікам праведзенага абмеркавання прапаноў па праекце Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі» Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы не падтрымала іх і прыняла рашэнне вынесці законапраект для разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і прыняцця ў першым чытанні ў рэдакцыі, прапанаванай Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by