Рус Бел Eng
05.10.2022

5 кастрычніка 2022 года пад старшынствам Л.Э.Макарынай-Кібак адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, генеральны дырэктар РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Казакевіч С.А., начальнік упраўлення арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Кугач А.А., начальнік аддзела рэгулявання закупак, абарачэння медыцынскіх вырабаў і мадэрнізацыі аб’ектаў аховы здароўя Міністэрства аховы здароўя Дадзян Ю.А. і начальнік упраўлення арганізацыі вытворчасці і развіцця РУП «Кіруючая кампанія холдынгу «Белфармпрам» Хрусталёва А.У.

У ходзе пасяджэння парламентарыі абмеркавалі актуальныя пытанні лекавага імпартазамяшчэння.


С.А.Казакевіч праінфармаваў прысутных аб стане і структуры фармацэўтычнага рынку Беларусі, аб’ёмах вытворчасці фармацэўтычнай прамысловасці, імпартазамяшчэнні сыравіны і матэрыялаў. Дакладчык таксама закрануў пытанні экспарту фармацэўтычных прадуктаў, ахарактарызаваў цэнавую сітуацыю на фармацэўтычным рынку і перспектывы развіцця айчыннай фармацэўтычнай галіны.


Падчас дыскусіі ўдзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні, якія тычацца фарміравання агульнага рынку лекавых сродкаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза.

Разам з гэтым парламентарыі заслухалі выступленне Ю.А.Дадзяна, які расказаў аб прычынах, што абумовілі неабходнасць падпісання і ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змянення ў Пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах абарачэння медыцынскіх вырабаў (вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі) у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза ад 23 снежня 2014 года.

Акрамя таго, на паседжанні былі разгледжаны іншыя пытанні дзейнасці камісіі.

Па ўсіх пытаннях парадку дня прыняты адпаведныя рашэнні.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by