Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.07.2018

5 ліпеня 2018 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (другое чытанне).


У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў», работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні абмяркоўваліся заўвагі і прапановы дэпутата Дарафеевай І.А., якія датычаць механізма калектыўнага кіравання сумежнымі правамі і дзейнасці акрэдытаваных арганізацый па калектыўным кіраванні маёмаснымі правамі. Некалькі паправак, накіраваных на ўстараненне ўнутранай неўзгодненасці асобных норм Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», былі падтрыманы членамі рабочай групы.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць