Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.07.2018

5 ліпеня 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве Пасольства Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкага В.І. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Байерлем.

У ходзе сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню пытанняў бягучага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Было канстатавана, што беларуска-аўстрыйскія адносіны традыцыйна носяць дружалюбны і прагматычны характар. Бакі выказаліся за пашырэнне парламенцкіх кантактаў і нарошчванне ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

Пасля завяршэння сустрэчы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь А.Байерль уручыў старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкаму В.І. дзяржаўную ўзнагароду Аўстрыйскай Рэспублікі за заслугі ў развіцці беларуска-аўстрыйскіх адносін у перыяд яго працы ў г. Вене ў якасці Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы.


У сустрэчы таксама прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Корж І.А., Папко В.М., Шаўцоў Д.Я., Далгашэй Т.С., Кубракова Л.П., Мілаванаў М.В., Місявец В.Р., Петрашова В.У., Старавойтава Г.В.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць