Рус Бел Eng
05.07.2022

5 ліпеня 2022 года адбылася сустрэча рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па справах беларусаў замежжа з членамі Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, кіраўнікамі і прадстаўнікамі беларускіх дыяспар за мяжой у фармаце відэаканферэнцсувязі.

Каля 50 удзельнікаў з 17 краін былі на сувязі з кіраўніком групы па справах беларусаў замежжа Ражанец В.В., Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Румаком А.А., загадчыцай сектарам па справах нацыянальнасцей апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Бязручка А.Р., начальнікам і першым сакратаром галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Вялічка І.А. і Крывальцэвічам А.М., дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Антоненка В.В.

— Тэму сустрэчы мы прысвяцілі Году гістарычнай памяці, якая аб'ядноўвае нас усіх. Мы запрасілі сёння да зносін, каб падзяліцца інфармацыяй, вопытам, ідэямі.

Упэўнена, што для вас так жа важна адчуваць сваю датычнасць да падзей на радзіме, — адкрываючы сустрэчу, адзначыла В. В. Ражанец.

Мерапрыемства, якое адбылося па ініцыятыве парламентарыя, прайшло ў цёплай сяброўскай абстаноўцы. Удзельнікі сустрэчы расказалі аб рэалізаваных ініцыятывах і вырашылі да Дня народнага адзінства ажыццявіць сумесны праект.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by