Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.11.2018

5 лістапада 2018 года адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіча А.М. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь С.Бальдзі.

На пачатку размовы А.Н.Наумович адзначыў пазітыўную дынаміку развіцця беларуска-італьянскіх адносін, падзякаваў італьянскаму боку за дапамогу ў аздараўленні беларускіх дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падкрэсліў важнасць плённага ўзаемадзеяння паміж групамі дружбы ў парламентах дзвюх краін.

А.М.Наумовіч праінфармаваў С.Бальдзі аб дзейнасці ўзначальваемай ім рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары.

У сустрэчы таксама прыняла ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзежнай палітыцы, намеснік кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Італіі Мычко В.В.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць