Рус Бел En
05.11.2018

5 лістапада 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — члены Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі і работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел у выязной працоўнай нарадзе па пытаннях вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Налібоцкі» — адным з самых вялікіх лясных масіваў у Рэспубліцы Беларусь і ва ўсёй Усходняй Еўропе — у рамках работы над законапраектам «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь».

Парламентарыі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, сярод якіх — недахопы ў частцы праходжання медыцынскага агляду паляўнічых, рэсурс і здабыча дзіка, адлоў дзікіх жывёл у населеных пунктах, выключэнне з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь некаторых жывёл і птушак і іншыя.

Удзельнікі нарады азнаёміліся з гісторыяй, навуковай дзейнасцю, прыроднымі ўмовамі, сістэмай аховы флоры і фаўны заказніка.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць