Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.11.2019

5 лістапада 2019 года адбылася сустрэча дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі з Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь і членамі Урада па абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год».

Адкрываючы пасяджэнне, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. акцэнтаваў увагу на рабоце, якую правёў дэпутацкі корпус на стадыі распрацоўкі прызначаных законапраектаў.

Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Румас С.М. расказаў аб бягучай сітуацыі і тэндэнцыях, якія складваюцца ў эканоміцы.


Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь Ермаловіч М.Л. абгрунтаваў канцэптуальныя падыходы і параметры бюджэту з улікам цяперашняга стану эканомікі і магчымых перспектыў яе развіцця ў 2020 годзе, абазначыў напрамкі ўдасканалення бюджэтнай палітыкі.


Дэпутаты задалі пытанні, якія тычацца макраэканамічных паказчыкаў, якія выкарыстоўваюцца пры фарміраванні праекта рэспубліканскага бюджэту, забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь у эканамічнай сферы, аптымізацыі дзяржаўных расходаў і забеспячэння сацыяльнай абароны грамадзян, скарачэння міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі.

Падводзячы вынікі сустрэчы, Андрэйчанка У.П. адзначыў яе высокую прадуктыўнасць, вызначыў парадак работы Палаты прадстаўнікоў з пакетам бюджэтных законапраектаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць