05.02.2019

5 лютага 2019 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (другое чытанне).

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


На пасяджэнні абмяркоўвалася пазіцыя Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, якая тычыцца ўмоў дагавора аб кіраванні маёмаснымі правамі, а менавіта правам на атрыманне ўзнагароджання за ўзнаўленне ў асабістых мэтах твораў і аб’ектаў сумежных правоў, а таксама зніжэння мінімальнага памеру кампенсацыі, што спаганяецца па рашэнні суда за парушэнне выключных правоў на творы або аб’екты сумежных правоў.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць