Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.02.2019

5 лютага 2019 года пад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, першы намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Лабовіч А.В.


У ходзе пасяджэння А.В.Лабовіч праінфармаваў удзельнікаў аб аплаце працы работнікаў бюджэтнай сферы з 1 студзеня 2020 года, прадугледжанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 27, скіраваным на змену існуючай сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы ў бок яе прастаты і празрыстасці, прадастаўлення больш шырокіх правоў кіраўнікам дзяржаўных органаў і (або) бюджэтных арганізацый па стымуляванні працы работнікаў.

Падрабязна спыніўся на пытаннях, якія тычацца аптымізацыі структуры заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый, пашырэння правоў кіраўнікоў дзяржаўных органаў і (або) бюджэтных арганізацый па ўсталяванні галіновых ўмоў аплаты працы, паўнамоцтваў дзяржаўных органаў у галіне аплаты працы пры новых умовах, удасканалення нарматыўнай прававой базы і інш.


Пракаментаваў чакаемы вынік удасканалення сістэмы аплаты працы, які заключаецца ў спрашчэнні структуры заработнай платы работнікаў, выкарыстанні найбольш эфектыўных метадаў стымулявання кожнага канкрэтнага работніка на ўзроўні арганізацыі з улікам вынікаў яго працы і іншых крытэрыяў, павышэнні ўдзельнай вагі тарыфнай часткі аплаты працы ў складзе заработнай платы работнікаў і інш.


Удзельнікі абмеркавалі таксама аспекты рэгулявання аплаты працы з улікам прадукцыйнасці працы работніка, змены сітуацыі з аплатай працы ў дачыненні да работнікаў культуры, сацыяльных работнікаў, выкладчыкаў з навуковай ступенню, а таксама адыходу ад даплаты да памеру мінімальнай заработнай платы.


Спіс дэпутатаў: Анісім Алена Мікалаеўна, Астапюк Алена Іванаўна, Бабаловіч Аляксандр Сяргеевіч, Брыч Леанід Рыгоравіч, Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч, Власевіч Віталій Эдуардавіч, Гуйвік Наталля Васільеўна, Гурскі Дзмітрый Міхайлавіч, Дабрыніна Людміла Анатольеўна, Дашко Анатолій Міхайлавіч, Дзьячэнка Вячаслаў Іванавіч, Жыбуль Наталія Пятроўна, Кір'як Лілія Вацлаваўна, Каляснёва Алена Пятроўна, Камароўскі Ігар Сяргеевіч, Красоўская Тамара Пятроўна, Курсевіч Валерый Віктаравіч, Леўшуноў Алег Фёдаравіч, Лобач Юрый Аляксандравіч, Лукашоў Анатолій Іванавіч, Мурына Юлія Георгіеўна, Невар Ігар Леанідавіч, Няхайчык Аксана Уладзіміраўна, Рынейская Ірына Мікалаеўна, Сайганава Таццяна Іванаўна, Стаціўка Жанна Уладзіміраўна, Цацоха Аляксандр Уладзіміравіч, Чудовіч Віталій Ігаравіч, Шылаў Віталій Пятровіч, Юніцын Андрэй Юр'евіч, Якубовіч Таццяна Раманаўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць