Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.02.2020

5 лютага 2020 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міцкевіч В.В. прыняў удзел у рабоце VIII з’езда Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў.


У Доме прафсаюзаў горада Мінска адбыўся VIII з’езд Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і другіх устаноў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 120 дэлегатаў і запрошаных.

Віцэ-спікер ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў цяпло вітаў удзельнікаў з’езда.

Ён адзначыў, што ў нашай краіне галоўным ва ўзаемадзеянні дзяржавы і прафсаюзаў заўсёды было і застаецца дзелавое і канструктыўнае супрацоўніцтва на карысць чалавека працы.

В.В.Міцкевіч выказаў упэўненасць у тым, што рашэнні, прынятыя з’ездам, і іх далейшая рэалізацыя будуць дапамагаць адзінству і згуртаванасці прафсаюзных радоў, паглыбленню дзейнасці ў мэтах найбольш поўнай абароны правоў і інтарэсаў працуючых, умацаванню сацыяльнага партнёрства, захаванню стабільнасці і згоды ў грамадстве. Па завяршэнні пажадаў паспяховай і прадуктыўнай работы, поспеху ў вырашэнні актуальных задач на сучасным этапе.

У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Петрашова В.У.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць