Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

05.02.2020

5 лютага 2020 года у Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трацейскіх судах».

У пасяджэнні, якое вяла намеснiк старшынi Пастаяннай камісіі Любецкая С.А., прынялі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту, Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі выказаныя па праекце заўвагі і прапановы. У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца рэгістрацыі сімволікі пастаянна дзеючых трацейскіх судоў у адпаведнасці з заканадаўствам аб афіцыйных геральдычных сімвалах, ажыццяўлення кантролю за дзейнасцю трацейскіх судоў, мэтазгоднасці рэгламентацыі ў праекце ўмоў для разгляду заяў аб выдачы выканаўчага дакумента на прымусовае выкананне рашэння трацейскага суда, аб забеспячэнні іска і аб адмене рашэння гэтага суда па спрэчках, бокам у якіх выступае грамадзянін (фізічная асоба).

Работа над законапраектам будзе працягнута.



Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by