Рус Бел En
05.03.2018

5 сакавіка 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах».

У пасяджэнні, якое вяла старшыня камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Власевіч В.Э., прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, паступіўшыя ад Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якія тычацца ўдакладнення норм праекта, што рэгулююць парадак публічнага абмеркавання і ўзгаднення нарматыўных прававых актаў, парадак правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы праектаў нарматыўных прававых актаў; і іншыя.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне прадоўжыць дапрацоўку законапраекта з улікам заўваг і прапаноў.

Навіны па тэме заканадаўстве
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць