Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.03.2020

5 сакавіка 2020 года пад старшынствам І.С.Камароўскага адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Даўгалевец А.У., першы намеснік начальніка Дэпартамента па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Богдан М.А., а таксама прадстаўнікі Дзяржпрамнагляду, дэпутаты Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Хлабукін І.К., работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні быў разгледжаны ўнесены Урадам праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў».

Прадстаўляючы гэты дакумент, прадстаўнікі Міністэрства і Дзяржпрамнагляду адзначылі, што змяненні, якія ўносяцца, закранаюць пытанні дзяржаўнага рэгулявання і дзяржаўнага нагляду за арганізацыяй работ па забеспячэнні бяспечнай перавозкі небяспечных грузаў, дзяржаўнага нагляду за арганізацыяй работ у дачыненні да небяспечных вытворчых аб’ектаў і (або) патэнцыйна небяспечных аб’ектаў пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне прамысловай бяспекі.

Члены камісіі задалі шэраг удакладняльных пытанняў па законапраекце.

Па выніках абмеркавання Пастаяннай камісіяй прынята рашэнне ўнесці прапанову аб уключэнні пытання аб праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» у парадак дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць яго ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць