Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.12.2018

5 студзеня 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Г. В., Макарына-Кібак Л. Э. прынялі ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні Моладзевай палаты V склікання, прымеркаванае да 10-годдзя ўтварэння першага органа маладзёжнага парламентарызму ў Беларусі, які праходзіў у зале Мінскай гарадской ратушы.

За гэты час рэалізавана звыш 250 праектаў, больш за 10 праектаў рашэнняў ўнесена ў пастаянныя камісіі Мінгарсавета, частка з якіх прынятая.

У якасці запрошаных гасцей прысутнічалі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч, дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, дэпутаты Пермскай гарадской Думы, прадстаўнікі Моладзевага парламента Пермі, Моладзевай палаты пры Мінгарсавеце, моладзевых парламенцкіх структур з рэгіёнаў Беларусі і іншыя.

У прывітальным слове Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў асаблівую ролю моладзі ў развіцці краіны, заклікаў маладых парламентарыяў быць актыўнымі, ініцыятыўнымі, вылучаць свае ідэі і прапановы.

У канцы пасяджэння Васіль Панасюк ўзнагародзіў рабят ганаровымі граматамі і падзякамі за асаблівы ўклад у развіццё маладзёжнага парламентарызму.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць