Рус Бел En
05.09.2018

5 верасня 2018 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (другое чытанне).


У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».

На пасяджэнні абмяркоўваліся прапанова міністэрства замежных спраў адносна нормы аб кантрафактных экзэмплярах твораў, запісаных выкананняў, фанаграм, перадач арганізацый эфірнага або кабельнага вяшчання і прапанова Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам аб уключэнні ў артыкул 34 Закона «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» паняцця «ясная мова». У цэлым гэтыя прапановы былі падтрыманы. Канчатковае рашэнне па фармулёўцы норм будзе прынята пасля ўдакладнення некаторых правапрымяняльных аспектаў іх рэалізацыі.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць