05.08.2019

5 жніўня 2019 года пад старшынствам Т.П.Кананчук адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Гайдучонак А.У. — галоўны юрыст упраўлення прававога забеспячэння, Гойшык Я.С. — старшы інжынер-інспектар упраўлення нагляду і прафілактыкі, Скачко А.Г. — галоўны юрыст упраўлення прававога забеспячэння, Сіўчак В.Д. — першы намеснік начальніка ўпраўлення нагляду і прафілактыкі, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Ліпскі В.А. — намеснік начальніка ўпраўлення заканадаўства аб нацыянальнай бяспецы і праваахоўнай дзейнасці, Рузава І.У. — галоўны саветнік упраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права, а таксама дэпутаты Клімовіч Н.А., Кралевіч І.М., Улаховіч М.Д., работнікі галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і аддзела па падрыхтоўцы законапраектаў і ўзаемадзеянні з Пастаяннай камісіяй па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.


На пасяджэнні абмяркоўваліся заўвагі і прапановы, якія паступілі ў Пастаянную камісію з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Камітэта дзяржаўнага кантролю і галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


У прыватнасці, абмеркаванню і адпаведнай карэкціроўцы падвергнуліся палажэнні законапраекта, якія рэгулююць пытанні пажарнай бяспекі, кампетэнцыі дзяржаўных органаў, а таксама дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, у галiне забеспячэння пажарнай бяспекі, абавязкаў кіраўнікоў і іншых службовых асоб арганізацый, работнікаў, грамадзян у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі.


Разгледжаны і ўдакладнены палажэнні законапраекта, якія тычацца ажыццяўлення дзяржаўнага пажарнага нагляду, выдачы дакументаў органамі дзяржаўнага пажарнага нагляду, а таксама правоў органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць